ТАРЫЧЭ́ЛІ ФО́РМУЛА,
выраз, які набліжана вызначае скорасць выцякання вадкасці з адтуліны ў сценцы адкрытай пасудзіны. Мае выгляд: , дзе v — модуль скорасці выцякання вадкасці, h — адлегласць ад восі адтуліны да паверхні вадкасці, g — паскарэнне свабоднага падзення. Атрымана Э.Тарычэлі (1641).
У рэальных выпадках скорасць выцякання вадкасці залежыць ад формы і памеру адтуліны, вязкасці вадкасці і ад некаторых
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)